Гомельскага таксіста раздушыў уласны аўтамабіль (фота)

Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Руслан Габрылёў. Па яго словах, мужчына рамантаваў аўтамабіль Dodge на ўласным падворку.



Габрылёў: "Ён зняў пярэднія колы. Аўтамабіль быў на дамкраце, і ён падставіў на ўсялякі выпадак сілікатную цагліну. Аўтамабіль, відаць, альбо пакаціўся, альбо пахіснуўся... Карацей, з дамкрата ён зваліўся, цагліна дала расколіну. Аўтамабіль зваліўся на гэтага чалавека. Медыкі канстатавалі смерць. Але прыкметаў жыцця ён не падаваў, калі ўжо прыехалі нашы работнікі".



Паводле некаторых звестак, у мужчыны засталося чацвёра дзяцей.



Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі