Гомельскія міліцыянты дзяжурылі на галоўных плошчах абласнога цэнтру

Гомельская міліцыя ўвечары 25 сакавіка вырашалі перастрахавацца. Каб пазбегнуць незапланаваных вулічных апазіцыйных акцый, міліцыянты, а часам і АМАПаўцы, невялікімі патрулямі па 2-3 чалавекі патрулявалі галоўныя плошчы абласнога цэнтра — плошчы Леніна, Паўстання, Перамогі, а таксама і іншыя месцы ўздоўж вуліцы Савецкай, дзе магчыма было б правесці масавыя мерапрыемствы.  Дзяжурства цягнулася прыблізна ад 17-й да 21-й гадзіны.
Нагадаем, з нагоды Дня Волі ў Гомелі прайшло некалькі акцый. Гомельскае аддзяленне Руху “За Свабоду” павіншавала жыхароў Гомельскай вобласці са святам. Падчас акцыі актывісты раздавалі мінакам на вуліцах улёткі. А яшчэ раней у горадзе з'явіліся бел-чырвона-белыя стужкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі