"Гомельтранснафта Дружба" прагназуе скарачэнне прапампоўкі нафты ў пяць разоў

"Гомельтранснафта Дружба" / transoil.by
"Гомельтранснафта Дружба" / transoil.by

"Гомельтранснафта Дружба" прагназуе, што прапампоўка нафты скароціцца больш як у пяць разоў. З гэтай нагоды беларуская кампанія апавясціла расійскага партнёра "Транснафту", што хоча павялічыць тарыф на прапампоўку нафты на 84% з 1 ліпеня 2023 года, піша "Флагшток".

Гомельскія нафтавікі кажуць, што за першы квартал 2023 года іх грузаабарот знізіўся ў 4,7 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года. А ў напрамку Польшчы і Германіі — у 12,1 раза. Па выніках першага паўгоддзя прагназуецца зніжэнне 5,3 і 16,6 раза адпаведна.

Зніжэнне паставак нафты звязанае з санкцыямі, якія Еўрасаюз увёў пасля пачатку шароыкамаштабнай расійскай агрэсіі супраць Украіны. Як распавядала Еўрарадыё, на пачатку снежня 2022-га краіны ЕС, G7 і Аўстралія зацвердзілі столь коштаў на расійскую нафту на ўзроўні 60 долараў за барэль. За першы тыдзень дзеяння эмбарга экспарт нафты з Расіі знізіўся на 54%.

Дарэчы, паўгода таму беларускі аператар нафтаправода "Дружба" ўжо хацеў павялічыць тарыфы на прапампоўку нафты з 1 студзеня 2023 года на 39%. Але расіяне не пайшлі на такія саступкі, і з Новага года транзіт нафты падаражэў толькі на 9%.

Цяпер расійскія нафтавікі кажуць, што па беларускай галінцы нафтаправода ідзе таксама казахская нафта, таму тарыфы варта падымаць найперш для яе.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі