Дзярждэп ЗША лічыць сустрэчу ў Мінску 26 жніўня пазітыўным крокам

Адказваючы на пытанне аб стаўленні ЗША да будучай сустрэчы лідараў мытнай "тройкі", Украіны і прадстаўнікоў ЕС, Харф адзначыла, што гэта неабходны дыялог.

"Відавочна, што ў гэтай сітуацыі неабходны дыялог, бо яна павінная вырашыцца мірным шляхам. Але выказванні павінныя падмацоўвацца дзеяннямі Расіі, таму паглядзім, да чаго прывядзе гэтая сустрэча", — сказала яна, дадаўшы, што "падмацоўваць словы дзеяннямі" павінныя ўсе бакі, якія адносяцца да гэтага канфлікту.

Тым не менш Расію яна выдзеліла асабліва, паколькі РФ, па словах Харф, — "адзіны бок канфлікту, які пасылае зброю і байцоў на тэрыторыю іншай краіны", таму "пытанне дээскалацыі канфлікту ляжыць на іх", паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі