Гран-пры напаткала Насту Някрасаву і гурт FolkRoll у Варшаве

Чарговы раз беларусы сталі фаварытамі ў польскай этна-тусоўцы Наста Някрасава і гурт FolkRoll атрымалі гран-пры конкурса XII Фестывалю фальклорнай музыкі Польскага радыё "Nowa Tradycja 2009", што завяршыўся ў нядзелю ў Варшаве. Апроч таго беларусам дасталася ўзнагарода імя Чэслава Немена і прэмія ў 7 тыс. польскіх злотых.

Сярод 13-ці гуртоў, што бралі ўдзел у конкурсе, беларусы запомніліся арыгінальнасцю матэрыяла, прафесійным падыходам да музыкі і фальклора, выдатнымі аранжыроўкамі, добрым густам і,безумоўна, незвычайным па прыгажосці і энергетыцы голасам вакалісткі Насты Някрасавай.

Нагадаю, Наста Някрасава і FolkRoll -- першыя з беларусаў, хто адважыўся на ўдзел у конкурснай частцы фэсту "Nowa Tradycja". Раней беларускімі гасцямі імпрэзы былі Зміцер Вайцюшкевіч і гурт "ЯР".

Фота з афіцыйнага сайта спявачкі www.nastka.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі