Гродзенскі гарвыканкам адказаў на петыцыю пра помнік паўстанцам 1863 года

Замест памятнага знака паўстанцам з'явілася мемарыяльная дошка, прысвечаная савецкім падпольшчыкам / @hrodna1127

Замест памятнага знака паўстанцам з'явілася мемарыяльная дошка, прысвечаная савецкім падпольшчыкам / @hrodna1127

Гродзенскі гарвыканкам не мае звестак пра памятны знак паўстанцам 1863-64 гадоў, які ў ліпені знік са сцяны чыгуначнага вакзала. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным адказе намесніцы старшыні гарвыканкама Зоі Кулешы на петыцыю гродзенцаў, піша hrodna.life.

Пра знікненне помніка з будынка чыгуначнага вакзала стала вядома 20 ліпеня. Замест яго з'явілася шыльда, прысвечаная савецкім падпольшчыкам часоў Другой сусветнай вайны.

Знак вісеў на сцяне вакзала каля 30 гадоў, яго аўтарам быў гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў.

Петыцыю пасля яго знікнення падпісалі 72 чалавекі. Чыноўнікаў прасілі патлумачыць, на якіх падставах дэмантавалі знак і які яго лёс.

Усім, хто спрабаваў даведацца лёс памятнага знака, чыноўнікі адказвалі, што не маюць звестак.

ТГ-канал "Спадчына" з гэтай нагоды пісаў: "Спачатку Гродзенскі гарвыканкам "не ведаў", што памятны знак у гонар паўстанцаў 1863 года, які размяшчаўся на тэрыторыі чыгуначнага вакзала, з’яўляецца творам дэкаратыўна-манументальнага мастацтва. Калі ім паказалі канкрэтны пункт, то высветлілася, што яны нічога не ведаюць ні пра знак, ні пра тое, што з ім стала. Ага. Ну тады давядзецца пісаць заяву на выкраданне твора мастацтва".

Па версіі ТГ-канала @hrodna1127, да знікнення знака можа мець дачыненне праўладная актывістка Вольга Бондарава. Яна ўжо пахваліла Зою Кулешу за падобныя адказы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі