Грошы за ахову "Чарнобыльскага шляху" міліцыя пералічыць на дзіцячы дом

23 красавіка арганізатары "Чарнобыльскага шляху" сустрэліся з кіраўніцтвам сталічнай міліцыі. Міліцыянты патрабавалі ад заяўнікаў акцыі заплаціць больш за 10 мільёнаў рублёў за ахову акцыі.

Сустаршыня аргкамітэта Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі распавёў Еўрарадыё, што на сустрэчы казаў, што раней усе правакацыі на падобных шэсцях сыходзілі якраз ад супрацоўнікаў міліцыі — у форме і ў цывільным. Кіраўнік сталічнай міліцыі Аляксандр Барсукоў прыгразіў, што акцыя не будзе дазволеная, калі заяўнікі не пералічаць грошы за ахову.

Рымашэўскі: "У выніку прыйшлі да таго, што Барсукоў заявіў: усе грошы, пералічаныя намі на рахунак ГУУС, будуць пералічаныя ў дзіцячы дом. На такіх умовах мы пагадзіліся падпісаць гэтую паперу, каб "Чарнобыльскі шлях" адбыўся і не каб не зрываць мерапрыемства".

Агулам адзін з дзіцячых дамоў атрымае больш за 10 мільёнаў рублёў, якія пералічаць заяўнікі "Чарнобыльскага шляха".

Канкрэтны дзіцячы дом, на які пералічаць грошы, Барсукоў не назваў. Аднак ён паабяцаў, што гэтая інфармацыя будзе абнародаваная ў адкрытым доступе.

Нагадаем, што акцыя пройдзе ў нядзелю, 26 красавіка. Збор каля кінатэатра "Кастрычнік" дазволены з 14.00 да 14.30. Шэсце, дазволенае да Чарнобыльскай капліцы, пройдзе з 14.30 да 16.00.

Фота — bnp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі