Грузія правядзе альтэрнатыўнае "Еўрабачанне"

Грузія вырашыла правесці альтэрнатыўнае "Еўрабачанню" міжнароднае музычнае шоў.
Па дадзеных грузінскага тэлеканала "Руставі 2", у мерапрыемстве возьмуць удзел 22 выканаўцы з 15 краін.

Музычнае шоў пройдзе ў тыя ж тэрміны, што і "Еўрабачанне-2009" у Маскве, з 9 па 16 траўня. Уваход на канцэрты будзе бясплатным.

Як падкрэсліваецца, альтэрнатыўнае "Еўрабачанне" праводзіцца ў знак салідарнасці з грузінскім гуртом "Стэфане і 3G", які адмовіўся ад удзелу ў асноўным конкурсе з-за скандалу з песняй "We Don't Wanna Put In".




Фота  eurovision-georgia.ge

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі