"Грыфоны" разграмілі "Металург", Мікалай Лукашэнка закінуў дзве шайбы
Мінскія "Грыфоны" разграмілі жлобінскі "Металург" — 12:3, Мікалай Лукашэнка, малодшы сын кіраўніка дзяржавы, закінуў дзве шайбы і зрабіў адну выніковую перадачу, інфармуе БЕЛТА. Гэта быў стартавы паядынак фінальнага этапу "Залатой шайбы" ў дывізіёне А ў старэйшай узроставай групе.
Летась турнір выйгралі "Грыфоны".
Фота: БЕЛТА