Гулак: Спадзявацца на сур'ёзныя змякчэнні прысудаў пакуль няма сэнсу
Старшыня БХК пракаментаваў сённяшняе рашэнне Мінскага гарадскога суда па справах Атрошчанкава, Новіка і Малчанава.
Старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак у жывым эфіры Еўрарадыё пракаментаваў сённяшняе рашэнне Мінскага гарадскога суда, які пакінуў без зменаў прысуд Аляксандру Атрошчанкаву, Дзмітрыю Новіку і Аляксандру Малчанаву, асуджаных да зняволення за ўдзел у Плошчы.
"Відавочна, што вынікі судоў залежаць ад нейкіх палітычных памкненняў беларускага рэжыму. Гэта пацвярджае, што сістэма застаецца сістэмай і пакуль спадзявацца на сур'ёзныя змякчэнні няма сэнсу", — сказаў Гулак.
Што да нядаўняга "змякчэння" некаторым абвінавачаным артыкулаў, то гэта, на думку праваабаронцы, яшчэ не сведчыць пра нейкую сістэмнасць.
Фота: belsat.eu