"Гуманітарны канвой" з Расіі прывёз на Данбас сцягі сепаратыстаў
Іх выявілі прадстаўнікі АБСЕ.
30 ліпеня на Данбас прыйшоў чарговы "гуманітарны канвой" з Расіі. Праз мяжу з Расіі ва Украіну былі ўведзеныя 52 аўтамабілі гэтага канвою. На 44 грузавіках былі намаляваныя расійскія сцягі.
Разам з тым у адным з грузавікоў назіральнікі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе выявілі сцягі так званых "Наваросіі" і "Луганскай народнай рэспублікі". Акрамя таго, як перадае Радыё "Свабода", у канвоі прыбылі матэрыялы да "Дня ведаў Наваросіі".
Фота: AFP