Гунар Віганд сустрэўся з намміністра замежных спраў Аленай Купчыной
Дырэктар дэпартамента Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў абмеркаваў з чыноўніцай удзел Беларусі ў віленскім саміце “Усходняга партнёрства”.
Сустрэча адбылася ўдзень 24 верасня ў Міністэрстве замежных спраў. Прэс-служба МЗС паведамляе, што Віганд і Купчына абмеркавалі “перспектывы беларуска-еўрапейскага дыялогу”, закранулі “пытанні ўдзелу Беларусі ва “Усходнім партнёрстве” і падрыхтоўкі да трэцяга саміта ініцыятывы, які адбудзецца 28-29 лістапада ў Вільні.
Фота: прэс-служба МЗС.