ГУР Мінабароны Украіны паказала знішчэнне расійскага буксіра каля Крыма
![У Расіі чарговая страта ў Чорным моры](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/saturn-tug-276588000.jpg.webp?itok=5NDLoqG8)
У Расіі чарговая страта ў Чорным моры / vk.com
ГУР Мінабароны Украіны паказала знішчэнне расійскага буксіра "Сатурн" каля акупаванага Крыма ў Чорным моры. 6 чэрвеня аперацыю ў акваторыі возера Панскае правяло спецпадраздзяленне ўкраінскай разведкі. Выкарыстоўваўся марскі дрон.
Адзначаецца, што "агнявое паражэнне было нанесена пасля паспяховага прарыву лініі абарончых загарод акупантаў у чарнаморскай акваторыі".
Гэта была чарговая паспяховая ўкраінская аперацыя па памяншэнні карабельнай групоўкі РФ, якая прымае ўдзел у вайне супраць Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.