Гурт "Ленінград" — пра зборную Расіі: "Былі ж ганд*ны — сталі чэмпіёны" (18+)

Гурт "Ленінград" — пра зборную Расіі: "Былі ж ганд*ны — сталі чэмпіёны" (18+)

Гурт "Ленінград" і комік Сямён Слепакоў запісалі іранічную песню "Чэмпіёны", прысвечаную зборнай Расіі па футболе. Як вядома, каманду і яе галоўнага трэнера Станіслава Чарчэсава жорстка крытыкавалі напярэдадні чэмпіянату свету. Аднак на першынстве расійскія футбалісты атрымалі дзве перамогі і выйшлі ў плэй-оф.

"Былі ж ганд*ны — сталі чэмпіёны", — спяваюць у песні Шнур і Слепакоў. Але папярэджваюць, што варта адзін раз прайграць, і футбалісты зноў стануць тымі, кім былі.

25 чэрвеня зборная Расіі згуляе з камандай Уругвая.

УВАГА! У КЛІПЕ ВЫКАРЫСТОЎВАЕЦЦА НЕНАРМАТЫЎНАЯ ЛЕКСІКА!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі