Хакеісты Украіны не змаглі дагуляць матч з Беларуссю, бо скончыліся брамнікі
Хакейны матч паміж зборнымі Беларусі і Украіны на міжнародным турніры ў Венгрыі завяршыўся датэрмінова на 43-й хвіліне. Прычына кур'ёзная: ва ўкраінцаў не было каму абараняць браму, інфармуе hockey.by.
Пасля двух перыядаў беларусы вялі з лікам 4:1. Усе шайбы былі закінутыя ў другім перыядзе. Аўтарамі галоў у нашй камандзе сталі Ілля Шынкевіч, Сяргей Маляўка, Аляксандр Кітараў і Яўген Кавыршын.
Падчас гульні асноўнага брамніка ўкраінскай зборнай Алега Пятрова замяніў Дзячэнка, але на 43-й хвіліне ён атрымаў траўму. Трэнерскі штаб украінскай зборнай вырашыў зноў вярнуць на лёд Пятрова, але той ужо зняў амуніцыю. Яму далі 10 хвілін, каб зноў пераапрануцца, але ў гэты час галкіпер не ўклаўся. Да таго ж, выявілася, што ён таксама атрымаў траўму. Таму матч давялося завяршыць датэрмінова. Тэкставы анлайн можна паглядзець тут.
У пятніцу беларуская зборная будзе сустракацца з Карэяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.