Хакеісты зборнай Беларусі выйгралі ў Даніі і абагналі Расію (відэа)

5 траўня зборная Беларусі па хакею правяла чарговы матч на чэмпіянаце свету. Наша каманда выйграла важны матч у зборнай Даніі — 5:1 (0:1, 3:0, 2:0). Першы перыяд быў за датчанамі: Якабсан закінуў шайбу на 14-й хвіліне, а ў беларусаў нічога не атрымлівалася. Аднак у другім перыядзе зборная Беларусі цалкам дамінавала на пляцоўцы, закінула тры шайбы, вызначыліся Артур Гаўрус (на 21-й), Яўген Кавыршын (на 28-й) і Ілля Шынкевіч (на 30-й). На 46-й Кавыршын і на 55-й хвіліне Іван Усенка замацавалі падаўляючую перавагу нашай каманды.

Адзінае, што і ў гэтым матчы беларусы па-ранейшаму не вырашылі праблему рэалізацыі большасці.

У выніку, у групе "В" лідыруе ЗША — 9 ачкоў, Беларусь і Славакія маюць па 7 ачкоў, у Расіі і Фінляндыі — па 6, у Даніі — 1, у Славеніі і Нарвегіі ачоў няма.

Наступны матч беларуская зборная правядзе ў чацвер, 7 траўня, са зборнай ЗША.

Эксперты пра гульню хакейнай зборнай: Усё выдатна, у хлопцаў гараць вочы

Фота: HHOF-IIHF

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі