Хакейная зборная Беларусі перамагла па булітах славакаў

Зборная Беларусі па хакею атрымала цяжкую перамогу на чэмпіянаце свету па хакею над камандай Славакіі і заваявала першыя 2 ачкі
Асноўны час закончыўся ўнічыю 1:1, прычым славакі зраўнялі лік на 58-й хвіліне. У авертайме ў нашых былі шанцы, калі суддзя пакінуў сапернікаў у меншасці. Але дадатковы час так і закончыўся — 1:1.

У серыі булітаў забіў Алег Антоненка, затым суддзі не залічылі гол-прыгажун Міхаіла Грабоўскага, а славакі зраўнялі лік у серыі.

Пасля беларусы і славакі абмяняліся промахамі: ратаваў варатар нашай каманды Андрэй Мезін. У выніку Алег Антоненка, які зноў выйшаў прабіваць буліт, паставіў кропку ў гэтай гульні.

28 красавіка наша каманда згуляе з венграмі. У выпадку перамогі і адначасовага пройгрышу славакаў ад канадцаў, беларусы зоймуць 2-е месца ў групе.

Фота - gazeta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі