Хакейная зборная Беларусі прайграла Нарвегіі і другі таварыскі матч
У Лілехамеры перамогу святкавалі нарвежцы — 3:2 (2:1, 0:1, 1:0).
Восіпаў адкрыў лік ужо на 3-й хвіліне, аднак нарвежцы яшчэ ў першым перыядзе выйшлі наперад. Дадонаў зраўняў лік на 31-й — 2:2, але Дальстрам на 55-й закінуў пераможную шайбу.
Нагадаем, у першым матчы (9 красавіка) беларусы прайгралі нарвежцам з лікам 1:2.