Хакейная зборная пад кіраўніцтвам Крыкунова пачала "Еўрачэлендж" паразай
Вядомы хакейны спецыяліст пачаў працу ў нацыянальнай зборнай з паразы.
У першым матчы “Еўрачэленджу” беларусы на выездзе саступілі зборнай Аўстрыі з лікам 2:3. Гульня адбывалася ў славенскай Любляне.
Таксама падапечныя Уладзіміра Крыкунова згулялі са славенскімі хакеістамі і саступілі ім з “сухім” разгромным лікам — 0:3 (0:0, 0:2, 0:1).
Беларускіх хакеістаў яшчэ чакае сустрэча са зборнай Японіі, якая пройдзе 8 лістапада. Пачатак матчу — 16.30 паводле беларускага часу. Гэта будзе заключны паядынак нашай зборнай у рамках “Еўрачэленджу”.