Хапуны і збіццё дубінкамі — як праходзіць нядзельны марш у рэгіёнах
Удзельнікі нядзельнага маршу ў Гродне / "Радыё Свабода"
25 кастрычніка па ўсёй Беларусі праходзіць традыцыйны нядзельны марш праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі. Паведамляецца, што на вуліцы выйшлі жыхары Гродна, Гомеля, Віцебска, Брэста, Пінска, Жабінкі, Наваполацка, Смаргоні, Ліды. Пры чым, у адрозненне ад Мінска, у рэгіёнах сілавікі сталі затрымліваць і разганяць мітынгоўцаў да таго, як акцыя скончыцца.
Так, у Лідзе сілавікі наляцелі на калону пратэстуючых і пачалі збіваць іх дубінкамі. Шакуючае відэа суправаджаецца эмацыйнымі каментарамі кіроўцы, які зняў інцыдэнт на камеру.
У Брэсце людзі выстройваюцца ў ланцугі салідарнасці. Многія выйшлі на вуліцу Савецкую. Паведамляецца пра затрыманні ў розных канцах горада. Напрыклад, на Савецкай людзі спрабавалі "адбіць" у сілавікоў мужчыну са сцягам і парвалі куртку міліцыянту. Вось як гэта выглядала (чакаем новай крымінальнай справы за падраную куртку, вядома ж):
У Гродне на вуліцу Савецкую выйшла некалькі сотняў чалавек. І іх таксама перыядычна затрымліваюць.
Вельмі брутальна людзі ў чорным разганяюць праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі ў Наваполацку.
А ў Ваўкавыску людзі спрабавалі размаўляць з сілавікамі. Маўляў, хлопцы, мы ж усё суседзі, усе адзін аднаго ведаем, нам жа ўсім потым жыць у гэтым горадзе. Але міліцыя проста ўсіх затрымала. Вось такі вось "дыялог".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.