Харваты разграмілі ў Гродна маладзёжную зборную Беларусі па футболе
Харваты разграмілі ў Гродна маладзёжную зборную Беларусі па футболе — 4:0. У кожным тайме госці забілі па два галы. Беларусы не змаглі нават забіць гол прэстыжу. Пасля гэтага паражэння ў каманды, якую трэніруе Людас Румбуціс, не засталося і тэарэтычных шанцаў на тое, каб пазмагацца за другое месца ў адборачнай групе, і шанцаў у стыкавых матчах на патраплянне на кантынентальнае першынства. У Грэцыі 22 ачкі, у Харватыі — 19, у Чэхіі — 13, у Беларусі — 11, у Малдовы — 4, Сан-Марына ачкоў не мае.
Беларусам засталося яшчэ згуляць з Чэхіяй (11 кастрычніка, дома) і Грэцыяй (16 кастрычніка, у гасцях).
Йосип Брекало забивает гол 65 минуте матча - 0:4#U21 #СборнаяБеларуси #БелыяКрылы #BLRCRO pic.twitter.com/1hzRKUVtB6
— АБФФ (@BelFootFeder) 10 сентября 2018 г.
Стартовые составы команд #BLRCRO#U21 #СборнаяБеларуси #БелыяКрылы pic.twitter.com/5dNTbnCxxA
— АБФФ (@BelFootFeder) 10 сентября 2018 г.