Хэнлан прыляціць у Мінск у суботу

З кіраўніцтвам Федэрацыі хакею Хэнлан канчаткова зацвердзіць план падрыхтоўкі нацыянальнай каманды да чэмпіянату свету 2014 года ў Мінску. Плануецца, што адным з асістэнтаў Хэнлана стане трэнер мінскага "Дынама" Алег Мікульчык, а з іншымі кандыдатурамі канадзец вызначыцца пазней, інфармуе БЕЛТА.



Кантракт канадскага спецыяліста набыў моц 1 ліпеня і разлічаны на два гады. Потым ён можа быць працягнуты яшчэ на адзін год.



Фота —  isport.blesk.cz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі