Хэнлана афіцыйна прызначылі галоўным трэнерам хакейнай зборнай Беларусі
Канадскі спецыяліст Глэн Хэнлан прызначаны галоўным трэнерам хакейнай зборнай Беларусі.
Такое рашэнне прыняў у суботу выканкам Федэрацыі хакея нашай краіны.
Нагадаем, менавіта Хэнлан прывёў зборную Беларусі да найлепшага поспеху на чэмпіянатах свету - шостага месца ў 2006 годзе.
Пасля ён сканцэнтраваўся на працы ў НХЛ, парэкамендаваўшы на сваё месца амерыканца Курта Фрэйзера. З канца мінулага года Хэнлан вярнуўся ў зборную, але працаваў у якасці асістэнта Фрэйзера. Пад кіраўніцтвам Фрэйзера зборная Беларусі выйграла толькі два матчы на двух апошніх чэмпіянатах свету.
БелаПАН