ХК "Дынама-Мінск" падпісаў кантракт з брамнікам нацыянальнай зборнай

ХК "Дынама-Мінск" падпісаў кантракт з брамнікам нацыянальнай зборнай

Хакейны клуб "Дынама-Мінск" падпісаў кантракт з брамнікам нацыянальнай зборнай Беларусі 22-гадовым Аляксандрам Асіпковым. Двухбаковы кантракт разлічаны на два гады, інфармуе клубная прэс-служба.

Асіпкоў у мінулым сезоне дапамог мінскаму "Юнацтву" заваяваць золата экстралігі. Таленавітага брамніка заўважылі, выклікалі ў зборную. На нядаўнім чэмпіянаце свету ў першым дывізіёне Аляксандр Асіпкоў гуляў у найважнейшым матчы са зборнай Казахстана. Дзякуючы яго выдатнай гульні, зборная заваявала важнае ачко і датэрмінова забяспечыла вяртанне ў эліту.

Гендырэктар ХК "Дынама-Мінск" Дзмітрый Баскаў перакананы, што Асіпкоў "саспеў для канкурэнцыі на ўзроўні КХЛ". Клуб хоча яго развіваць "у інтарэсах нацыянальнай зборнай да хатняга чэмпіянату свету".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі