Ігар Макар: палітолаг Суздальцаў — яшчэ адна мішэнь беларускага КДБ (відэа)
Беларускія спецслужбы абмяркоўвалі ліквідацыю расійскага палітолага Андрэя Суздальцава. Пра гэта былы намеснік камандзіра баявой групы антытэрарыстычнага падраздзялення МУС Беларусі "Алмаз" Ігар Макар распавёў у інтэрвію "Настоящему времени"
"Таксама ў мяне ёсць доказы і пацвярджэнні таго, што планавалася фізічная ліквідацыя Андрэя Іванавіча Суздальцава. Гэтага на запісе няма, але гэта пацвердзіць мая крыніца асабіста ў судзе.
Я вельмі спадзяюся, што на ўсё гэта адрэагуе Расійская Федэрацыя. Я вельмі спадзяюся, што адрэагуе сусветная супольнасць, у прыватнасці еўрапейская, і Амерыка. І я думаю, што нарэшце мы зможам перамагчы гэты дыктатарскі рэжым, які дзейнічае ў нашай роднай краіне Беларусі", — заявіў Макар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.