ІІХФ падоўжыла "бан" хакейных зборных Беларусі і Расіі
Беларуская зборная па хакеі не трапіць на Алімпіяду-2026
ІІХФ падоўжыла адхіленне хакейных зборных Беларусі і Расіі на міжнародны сезон-2024/25.
Нашыя хакеісты не змогуць прыняць удзел у чэмпіянаце свету ў наступным сезоне і не пройдуць адбор на Алімпіяду-2026.
"На аснове ўважлівага аналізу Рада ІІХФ прыйшла да высновы, што вяртанне зборных Расіі і Беларусі назад у спаборніцтвы ІІХФ на гэты момант небяспечнае. Гэта рашэнне таксама будзе распаўсюджвацца на зборную Беларусі ў дачыненні да фінальнага алімпійскага кваліфікацыйнага раўнда, які адбудзецца ў жніўні 2024 года", — паведамляецца ў заяве ІІХФ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.