Іпэшнікі адмовіліся ад правядзення мітынгу ў Мінску 15 лютага

Іпэшнікі адмовіліся ад правядзення мітынгу ў Мінску 15 лютага

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Перспектыва" адклікае сваю заяўку на мітынг. Правесці яго меркавалася 15 лютага ў парку Дружбы народаў ў Мінску.

У заяве арганізацыі паведамляецца: "Асноўны матыў такога рашэння — гэта дасягненне першачарговай мэты РГА "Перспектыва": пачатак дыялогу, якога не было ў ІП з урадам апошнія 6-7 гадоў, што прывяло да той крызіснай сітуацыі, у якой знаходзіцца бізнэс сёння, а менавіта страты магчымасці працаваць".

Аб'яднанне прадпрымальнікаў паведамляе, што 8 лютага прайшло першае пасяджэнне працоўнай групы па праблемных пытаннях ІП у межах грамадска-кансультацыйнага савета пры Міністэрстве эканомікі. Такім чынам іпэшнікі атрымалі пляцоўку для перамоваў з уладамі.

Гэтая заява РГА "Перспектыва" была прынятая ўвечары 8 лютага. А ўжо сёння Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не варта зважаць на страйкі іпэшнікаў і параўнаў іх з бандытамі і злачынцамі.

На думку кіраўніка "Перспектывы" Анатоля Шумчанкі, заявы кіраўніка дзяржавы сведчаць, што Лукашэнка пачуў ІП і трымае сітуацыю на кантролі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі