ISW: акупаваныя тэрыторыі рыхтуюць да расійскіх рэгіянальных выбараў

Інстытут вывучэння вайны прааналізаваў, як расіяне дзейнічаюць на акупаваных тэрыторыях / pixabay
Інстытут вывучэння вайны прааналізаваў, як расіяне дзейнічаюць на акупаваных тэрыторыях / pixabay

Расійскія акупацыйныя ўлады рыхтуюць акупаваныя рэгіёны Украіны да рэгіянальных выбараў, якія пройдуць у Расіі 10 верасня, пішуць аналітыкі Інстытута вывучэнні вайны.

Кіраўнік Запарожскай акупацыйнай адміністрацыі Яўген Баліцкі заявіў, што ў акупаваным Запарожжы ў рамках рыхтоўлі да Аднаго дня галасавання адбылося першае паседжанне выбарчай камісіі.

Аднак у акупацыйных улад есці страх перад дзеяннямі ўкраінскіх партызан, лічаць ва ўкраінскім Генеральным штабе. Па гэтай прычыне, а таксама з-за нястачы супрацоўнікаў праваахоўных органаў у Сімферопалі і Крыму стварылі добраахвотніцкія паліцэйскія патрулі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі