Італьянскія палітыкі прымалі ўдзел у "Маршы вызвалення палітвязняў"
У "Маршы вызвалення палітвязняў" прынялі ўдзел італьянскія палітыкі Андрэа Арланда і Барбара Палястрыні, перадае Радыё "Свабода". Арланда — дэпутат парламента, намеснік старшыні Дэмакратычнай партыі, быў міністрам навакольнага асяроддзя і міністрам юстыцыі. Палястрыні — былая міністр забеспячэння роўных правоў. Яны наведалі Мінск у мінулыя выходныя.
Арламнда ў сваім акаўнце ў Фэйсбуку апісаў свае ўражанні ад акцыі: "Мы сустрэлі шмат людзей, якія выступаюць супраць Лукашэнкі і патрабуюць спыніць гвалтоўныя рэпрэсіі. Гэтыя рэпрэсіі пачаліся падчас пратэстаў супраць парушэнняў на выбарах у жніўні сёлета. Мы пагаварылі з ахвярамі гэтага гвалту, жанчынамі і мужчынамі, якія моцна пацярпелі, але не адступіліся ад сваёй барацьбы. Мы выказалі ім салідарнасць італьянскіх дэмакратаў".
Італьянскі палітык лічыць неабходным перапыніць маўчанне ў еўрапейскіх СМІ наконт сітуацыі ў Беларусі. Ён закліка мабілізаваць мнстытуты дэмакратычных краінаў, каб дапамагчы мірнай і дэмакратычнай эвалюцыі Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.