Іван Шыла будзе служыць у войску разам з былым лідэрам "Моладзі БНФ"

Адзін з лідэраў міжнароднай маладзёжнай арганізацыі "Малады фронт" (зарэгістраваная ў Чэхіі) Іван Шыла спыніў бестэрміновую галадоўку, распачатую ў знак пратэсту супраць яго прызыву ў армію.
Нагадаем, ён быў дастаўлены для праходжання тэрміновай службы ў 29-ю зенітную ракетную брыгаду, што дыслакуецца ў вёсцы Межыцы Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. У той жа вайсковай частцы служыць і былы лідэр "Моладзі БНФ" Алесь Каліта. Менавіта ён і паведаміў па тэлефоне, што Іван Шыла спыніў галадоўку.

Бестэрміновую галадоўку Шыла аб'яўляў 28 студзеня ў знак пратэсту супраць яго прызыву ў армію. Ён запатрабаваў перагледзець у судзе рашэнне медыцынскай камісіі аб яго прыдатнасці да службы ў арміі, а таксама спыніць пераслед ваенкаматам і спецслужбамі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі