Ізраілевіч пра сваё затрыманне: Я сублімаваў і гаварыць нічога не буду

Ізраілевіч пра сваё затрыманне: Я сублімаваў і гаварыць нічога не буду

Бізнэсмен Аркадзь Ізраілевіч, якога выпусцілі з СІЗА КДБ без выстаўлення абвінавачання, адмаўляецца каментаваць сваё 10-дзённае затрыманне.

“Мяне было вельмі шмат у медыйнай прасторы, — адзначыў ён у каментары “Нашай Ніве”. — Напэўна, нехта сурочыў з тых, хто хацеў”.

Цяпер бізнэсмен зрабіў высновы і скарэктаваў стыль паводзінаў.

“Я сублімаваў, і гаварыць нічога не буду”, — заявіў Ізраілевіч.

Звесткі пра затрыманне бізнэсоўца з'явіліся ўвечары 31 кастрычніка. Паведамлялася, быццам яго затрымалі напярэдадні пры спробе даць хабар. Ніводная сілавая структура некалькі дзён не пацвярджала яго затрымання, а прэс-сакратар КДБ Андрэй Яраш 1 лістапада паведаміў Еўрарадыё, што "камітэт не затрымліваў гэтага бізнесмэна". "Мы не маем дачынення да гэтага затрымання", — дадаў Яраш.

Аднак пазней стала вядома, што Ізраілевіча знаходзіцца менавіта ў СІЗА КДБ: яго жонка перадавала туды перадачу. Не выключана, што затрымлівала яго адно ведамства, а следчыя дзеянні (калі яны былі) праводзіла іншае.

Ізраілевіч выйшаў з СІЗА КДБ 9 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі