Ізраільскі прэзідэнт прызнаўся ў сэксуальных дамагальніцтвах

Прэзідэнт Ізраіля Мошэ Кацаў сёння падасць у адстаўку. Такое рашэнне было прынята пасля таго, як ён дасягнуў дамоўленасці з пракуратурай аб міравым урэгуляванні справы. Пра гэта паведаміў генеральны пракурор Менахем Мазуз.

Па яго словах, згодна з кампраміснай дамовай, прэзідэнт Кацаў прызнаў сваю адказнасць у шэрагу выпадкаў сэксуальных дамаганняў. Такім чынам, кіраўніку дзяржавы давядзецца афіцыйна пакінуць сваю пасаду, яго асудзяць да турэмнага пакарання ўмоўна.

Без гэтага яму пагражала да 16 гадоў зняволення. Кацав прыпыніў сваю дзейнасць у якасці прэзідэнта ў студзені. Зараз ён афіцыйна пакіне пост кіраўніка краіны. Яго паўнамоцтвы міналі праз два тыдні. Новы прэзідэнт ужо абраны. Ім стаў ветэран ізраільскай палітыкі, беларус па паходжанні Шымон Перэс, які зойме пасаду прэзідэнта 15 ліпеня.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі