Каардынацыйная рада працягнула паўнамоцтвы Вольгі Гарбуновай
Вольга Гарбунова / Еўрарадыё
Каардынацыйная рада прагаласавала за падаўжэнне паўнамоцтваў прадстаўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольгі Гарбуновай да 8 жніўня 2024 года.
За яе кандыдатуру прагаласавалі 64 чалавекі, супраць не было нікога. Устрымаліся 12 чалавек.
Раней КР падоўжыла паўнамоцтвы ў Аб'яднаным пераходным кабінеце Аліны Коўшык і Валерыя Сахашчыка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.