Каб перамагчы беларусаў, казахі даверылі сваю хакейную зборную беларусу

Каб перамагчы беларусаў, казахі даверылі сваю хакейную зборную беларусу

Андрэй Скабелка будзе трэніраваць не толькі "Барыс" з Астаны, але і зборную Казахстана па хакею. Пра гэта інфармуе сайт sport-express.ru, які спасылаецца на заяву прэзідэнта Казахстанскай федэрацыі хакея Аскара Маміна. Беларускі спецыяліст паспрабуе вывесці казахаў у эліту. Пры гэтым іх сапернікамі будуць беларусы.

Мамін нагадаў, што ў 2019-м чэмпіянат свету ў групе А першага дывізіёна пройдзе ў Казахстане. "Зборнай Казахстана трэба будзе вярнуцца ў эліту... Таму задача ў Скабелкі, вядома, выйграць гэты турнір", — сказаў прэзідэнт Казахстанскай федэрацыі хакея.

Андрэю Скабелцы 47 гадоў. Ён — вядомы ў мінулым беларускі хакеіст, выступаў за беларускія і расійскія клубы (найбольш — за мінскае "Дынама", у якім у 2007-м скончыў кар'еру гульца). Правёў 133 гульні за нацыянальную зборную Беларусі, закінуў 49 шайбаў. Быў галоўным трэнерам зборнай Беларусі (у 2012-2013 гадах), такіх клубаў, як "Гомель", "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада, "Сібір", "Авангард".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі