Кабякоў — пра эканоміку: "Мы жывём па сродках"
У Беларусі назіраецца дынаміка аднаўлення эканамічнага росту на неэмісійнай аснове. Пра гэта прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў заявіў 9 жніўня на пашыраным пасяджэнні Савета міністраў. Як інфармуе БЕЛТА, на пасяджэнні разглядаліся вынікі працы эканомікі ў першым паўгоддзі і дадатковыя меры па выкананні пастаўленых на 2016 год задач.
Кабякоў лічыць вынікі першага паўгоддзя здавальняючымі. "Справядліва будзе адзначыць, што ў наяўнасці дынаміка аднаўлення эканамічнага росту, прычым на здаровай неэмісійнай аснове. Мы цвёрда прытрымліваемся вызначаных правілаў, жывем па сродках. Эканоміка працуе ў збалансаваным рэжыме, сацыяльныя гарантыі насельніцтву выконваюцца", — паведаміў кіраўнік ураду.
У параўнанні з сёлетнім студзенем індэкс ВУП павялічыўся на 1,9%. Па выніках шасці месяцаў ён склаў 97,5%.