Качура: Беларускім футбалістам і трэнерам не хапае нацыяналізму

Вядомы ў 1990-я беларускі футбаліст, а цяпер трэнер Пётр Качура ў гутарцы з "Прессболом" выказаўся наконт сітуацыі ў айчынным футболе. Паводле яго слоў, трэба мяняць свядомасць гульцоў, каб яны разумелі, што прыязджаюць у зборную абараняць гонар краіны, а не адпачыць ад клубаў, сустрэцца са сваякамі і "хадзіць з сябрамі па барах".

"Нам не хапае нацыяналізму ў добрым сэнсе, — гаворыць Пётр Качура. — Ён патрэбны не толькі футбалістам — трэнерам, федэрацыі".

Паводле слоў Качуры, футбольнай зборнай Беларусі патрэбны на пасаду галоўнага трэнера дасведчаны замежнік, добры псіхолаг, нейтральная асоба. "Вось ён здолее аб'яднаць усіх на пазітыўнай аснове", — мяркуе 42-гадовы футбольны спецыяліст.

Фота — dinamo-minsk.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі