Калона кітайцаў пайшла пешшу з Гомеля ў Мінск
Іх суправаджаюць аўтазакі. На месца прыехала кіраўніцтва гомельскай абласной міліцыі і ДАІ. Вядуцца перамовы.
У Гомелі ідуць перамовы прадстаўніка амбасады Кітая з сотнямі кітайскіх рабочых, якія 2 ліпеня пешшу прыйшлі з Добруша і збіраліся дабрацца да Мінска. Па розных звестках, ад 100 да 300 чалавек, якія працуюць на будаўніцтве ў Добрушы картоннага камбінату, раніцай спынілі працу і пайшлі калонай у абласны цэнтр (гэта каля 25 км). Кітайцы пратэстуюць супраць затрымкі выплаты заробку (нібыта, не плацяць іх ужо тры месяцы).
Як інфармуе партал tut.by, рабочыя не пайшлі на чыгуначны вакзал у Гомелі, а вырашылі ісці пешшу на Мінск. Калону суправаджалі два аўтазакі з АМАПаўцамі. На вуліцы Барыкіна рабочых спынілі, супрацоўнік амбасады Кітая пачаў з імі перамовы. На месца прыехала кіраўніцтва гомельскай абласной міліцыі і ДАІ.
Пратэст кітайцаў у Беларусі: сотні рабочых прыйшлі з Добруша ў Гомель
Фота: tut.by