Калумніст "СБ", пішучы пра "справу БелТА", цытуе Сталіна

Калумніст "СБ", пішучы пра "справу БелТА", цытуе Сталіна

Газета Адміністрацыі прэзідэнта "СБ. Беларусь сегодня" працягвае пісаць пра гучную "справу БелТА". Цяпер з тэкстам выступіў калумніст выдання Андрэй Мукавозчык

Аўтар абураецца тым, што пры tut.by дзейнічае інтэлектуальны клуб Святланы Алексіевіч. На яго думку, гэта самазваная эліта. У сваім тэксце Мукавозчык двойчы з задавальненнем цытуе Сталіна, каб выкрыць гэтых "самазванцаў": "Інтэлігенцыя — абслуговы элемент, не грамадскі клас. Ёсць такая група інтэлігенцыі, якая не звязаная з вытворчасцю, як літаратары, работнікі культуры. Яны лічаць сябе "соллю зямлі", камандуючай сілай, якая стаіць над грамадскімі класамі".

Нагадаем, што па "справе БелТА" адбыліся ператрусы ў офісах tut.by і БелаПАН, а таксама ў іншых рэдакцыях. Былі затрыманы шэраг жуналістаў, якіх вінавацяць у незаконным доступе да платнай падпіскі дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі