Каля чыгуначнага вакзала ў Гродне знайшлі 2000 таблетак амфетаміна

Пакет з 2000 таблетак амфетаміна знайшлі памежнікі каля чыгуначнага вакзала ў Гродне. Гаспадар гэтага нелегальнага тавару невядомы. Знаходку адправілі на экспертызу, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, сёлета ў беларускае заканадаўства па ініцыятыве ўпраўлення па наркагандлі МУС было ўведзенае новае паняцце, якое датычыцца злачынстваў, звязаных з наркотыкамі - тэрмін “асабліва небяспечныя наркотыкі”. У іх лік уваходзяць марыхуана, гераін і амфетамін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі