Каля Чырвонага касцёла ў Мінску згадалі разгон Плошчы-2010
Каля 25 чалавек увечары 19 снежня прынялі ўдзел у акцыі каля Чырвонага касцёла ў сталіцы.
Акцыя ладзілася з нагоды трэціх угодкаў разгону ўдзельнікаў масавага пратэсту супраць афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
Удзельнікі запалілі свечкі і прачыталі малітву за палітвязняў, перадае БелаПАН. Міліцыянты ў форме і ў цывільным знаходзіліся наводдаль і не ўмешваліся.
Архіўнае фота 19 снежня 2010 года — nn.by