Каля школы ў мінскім Уруччы ставяць помнік Леніну (фота)
Адкрыццё папярэдне прызначанае на 19 мая — Дзень піянерскай дружбы.
Пакуль ва Украіне помнікі Леніну валяць, у Мінску іх ставяць. У мікрараёне Уручча каля школы №84 днямі паставілі вялікі каменны помнік правадыру рэвалюцыі.
У каментары "Комсомольской правде" дырэктарка школы Ірына Карповіч паведаміла, што хутчэй за ўсё ўрачыстае адкрыццё адбудзецца 19 траўня — у Дзень піянерскай дружбы.
Дырэктарка кажа, што за 77-гадовую гісторыю школы побач з ёй не стаяў ніводзін помнік. Гэты помнік Леніну доўгія гады стаяў на вуліцы Герояў 120-й Дывізіі, недалёка ад з'езда з праспекта Незалежнасці. Паўтара месяца таму пачалася рэканструкцыя гэтага ўчастка дарогі, і помнік давялося прыбраць. Цяпер у тым месцы зрабілі проста скрыжаванне.
А помнік, створаны яшчэ ў 50-х гадах мінулага стагоддзя, загадалі паставіць каля школы.
Фота — kp.by