Каля Зямлі праляцеў 8-метровы астэроід
Пагрозы для нашай планеты ён не ўяўляў, паколькі касмічныя целы такога памеру цалкам разбураюцца ў атмасферы.
Упершыню згаданы астэроід быў заўважаны астраномамі ў чацвер. Аб'ект атрымаў індэкс 2013 UX2. Ён праляцеў каля паўгадзіны таму ў 142 тысячах кіламетраў ад Зямлі, што складае прыблізна траціну адлегласці ад нашай планеты да Месяца, інфармуе РІА "Новости".
Нагадаем, нядаўна NASA заявіла, што Зямлі пагражае 400-метровы астэроід. Ён можа сутыкнуцца з нашай планетай у 2032 годзе. Навукоўцы прапанавалі паслаць да яго "разведку".
Фота — Fotolia