Каманда Глена Хэнлана прайграла ў таварыскім матчы нарвежцам
Зборная Беларусі па хакею правяла апошні спарынг напярэдадні чэмпіянату свету. У Грэноблі дружына Глена Хэнлана прайграла нарвежцам — 4:6 (1:1, 1:4, 2:1).
Дзве шайбы і адна галявая перадача ў беларусаў на рахунку Аляксея Ўгарава, адна шайба і дзве галявых перадачы — Міхаіла Грабоўскага, адна шайба і адна галявая перадача — Івана Ўсенкі.
У канцы гульні нашая зборная спрабавала зраўняць лік і замяніла варатара шостым гульцом, але атрымала шайбу ў пустыя вароты.
У першым таварыскім матчы ў Грэноблі каманда Хэнлана з цяжкасцю па булітах выйграла ў зборнай Францыі — 2:1.
Нагадаем, чэмпіянат свету стартуе ў Швейцарыі 24 красавіка. На першым этапе беларусы будуць гуляць у групе "А" з камандамі Канады (24 красавіка), Славакіі (26 красавіка) і Венгрыі (28 красавіка). У наступны этап выйдуць тры найлепшыя каманды групы.