Камісія па памілаванні правяла пасяджэнне ў калоніі "Віцьба"
Пасяджэнне камісіі па памілаванні
У папраўчай калоніі "Віцьба" 29 верасня адбылося пасяджэнне камісіі па памілаванні, паведамляе прэс-служба МУС.
Было разгледжана 72 прашэнні аб памілаванні. Пра вынікі разгляду нічога не паведамляецца. Таксама не называюцца прозвішчы аўтараў прашэнняў, таму невядома, ці ёсць сярод іх палітычныя.
Узначальвала камісію намесніца кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Вольга Чупрыс — адна з асноўных аўтарак новай версіі Канстытуцыі, якая, сярод іншага, дадала ў сістэмы ўлады Усебеларускі народны сход. Таксама ў пасяджэнні прыняў удзел міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.