“Камісіянерства”: пошук выйсцяў ці чарговы міраж для Еўропы?

“Еўрарадыё” разбіралася ў гэтым пытанні, гартаючы старонкі беларускай прэсы. Нашы ўлады зразумелі, што адужэць крызіс сваімі сіламі яны не ў стане. Незалежных экспертаў аднаго за адным запрашаюць да ўдзелу ў працы радаў, нарадаў, працоўных групаў, камісіяў і г.д. Прапанову сесці за адзін стол з чыноўнікамі з Адміністрацыяй прэзідэнта днямі атрымаў нават Аляксандр Мілінкевіч! Што гэта – прыцягненне “свежых мазгоў” да вырашэння надзённых праблемаў краіны ці чарговая спроба прадэманстраваць Еўропе імклівую лібералізацыю?

“Еўрарадыё” разбіралася ў гэтым пытанні, гартаючы старонкі беларускай прэсы.

Праўда, у дзяржаўнай прэсе прозвішча “Мілінкевіч” у сувязі са стварэннем Грамадска-кансультатыўнай Рады не згадваецца. І сайт прэзідэнта, што першым змясціў звесткі пра стварэнне новай дзяржаўнай фармацыі, і “БелТА”, і “Беларусь Сегодня” абмежаваліся сціплай і абцякальнай фармулёўкай:

“Пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь створаная Грамадска-кансультатыўная Рада. У яе склад увайшлі прадстаўнікі розных грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партыяў, іншых грамадска-палітычных арганізацый Беларусі. Узначальвае раду кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей”.

Яшчэ 28 студзеня ў газеце “Салідарнасць” даведаліся, што ўвайсці ў новую Раду прапанавалі старшыні Беларускага Хельсінкскага камітэта Алегу Гулаку. Неўзабаве адразу некалькі інтэрнет-медыяў надрукавалі прыкладны спіс запрошаных, у якім знайшлося месца і лідэру руху “За свабоду” Аляксандру Мілінкевічу.

Чакаць рэакцыі радыкальнай недзяржаўнай прэсы на згоду руху “За свабоду” ўвайсці ў ГКР, давялося нядоўга. 30 студзеня на сайце “Хартыя’97” з’явіўся матэрыял пад загалоўкам “Мілінкевіч пагадзіўся стаць падначаленым Макея”. Цытата:

“Мы не збіраемся быць статыстамі-назіральнікамі і чакаць, калі пад абломкамі краіны загіне дыктатура або наадварот. Трэба выкарыстаць усе магчымасці для пазітыўных перамен”, – тлумачыць неабходнасць удзелу ў дзейнасці Рады пры Адміністрацыі Лукашэнкі намеснік старшыні руху “За свабоду” Віктар Карнеенка”.

Крыху раней “Хартыя’97” у артыкуле “Што кажуць зоркі?” вуснамі экспертаў патлумачыла чытачам, навошта ўладам новая ГКР. Старшыня Беларускага славянскага камітэта Сяргей Касцян упэўнены, што стварэнне Рады з удзелам розных палітычных і грамадскіх суб'ектаў з'яўляецца крокам па лібералізацыі беларускага грамадства. Па меркаванні Уладзіміра Мацкевіча, мае значэнне ўжо тое, што апазіцыю запрасілі да ўдзелу ў працы Рады. Але палітолаг не выключае, што Рада можа проста сімуляваць працу. Аляксандр Патупа, якога “Хартыя’97” назвала “футуролагам”, сцвярджае наступнае:

“Калі Грамадска-кансультатыўная Рада зможа ўзяць на сябе тыя функцыі, якія страціў парламент, цалкам не кантралюючы дзеянні прэзідэнцкай улады, гэта было бы гіганцкім стратэгічным крокам Беларусі на шляху магчымай лібералізацыі і дэмакратызацыі”.

Зазначыўшы, што “запрошаныя незалежныя эксперты і грамадскія дзеячы ў цэлым станоўча ацэньваюць стварэнне Рады”, журналістка інтэрнэт-газеты “Белорусские новости” Марына Рахлей дадала, што не ўсе апазіцыйныя палітыкі гатовыя прыняць удзел у працы ГКР. Але кіруе імі не боязь апынуцца падначаленымі Макея ў загалоўку ці футуролагамі ў тэксце артыкула на сайце “Хартыя’97”, а здаровы скепсіс:

“Яны здаюцца пытаннямі аб функцыях і паўнамоцтвах новага органа, а таксама аб маральным выбары. Перад палітыкамі альтэрнатыва: супрацоўнічаць з уладай на яе ўмовах або адмовіцца ад гэтага абмежаванага дыялогу, застаючыся ў маргінальнай нішы”.

Праўда, перадрукоўваючы заяву прэзідыума Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, “Наша Ніва” заўважае, што – цытата – “Ніякіх афіцыйных прапановаў аб накіраванні сваіх прадстаўнікоў у вышэйназваную Раду суб'екты АДС не атрымлівалі”. Што ж, новая Рада – не гумовая, усіх не запросіш...

Паводле газеты “Комсомольская правда в Белоруссии”, больш за ўсіх запрашэнню ў Грамадска-кансультатыўную Раду ўзрадаваўся старшыня ТБМ Алег Трусаў. На з’яўленне ў дзяржавы новага органа ён адрэагаваў фірмовай усмешкай і традыцыйнай прапановай:

“Каб Рада працавала не толькі па-руску, але і па-беларуску. Выступы, прэс-рэлізы... Напрыклад, Уладзімір Макей выдатна ведае мову, няхай практыкуецца!”

Нагадаем, што ў сярэдзіне студзеня старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанне Літвіной, галоўнаму рэдактару “Народнай волі” Іосіфу Сярэдзічу і галоўнай рэдактарцы “Комсомольской правды в Белоруссии” Алене Міронавай прапанавалі ўвайсці ў склад рады ў сферы масавай інфармацыі, створанай пры Савеце міністраў. А летась 31 снежня распараджэннем Сяргея Сідорскага была створана міжведамасная працоўная група па развіццю краінавага маркетынгу.

Такім чынам, Грамадска-кансультацыйная Рада – трэцяя з шэрагу наватвораў, на якія вырашылася беларуская ўлада. Што будзе вырашаць Рада, збіраць якую плануецца раз на два месяцы, пакуль незразумела: у яе няма ні статуту, ні паўнамоцтваў. Ці не чарговая гэта пацёмкінская вёска, якія будзе добра глядзецца, калі глядзець з Еўропы?

Цікава, што гадоў 90 таму этап “камісіянерства” праходзіла савецкая дзяржава. Эканамічны крызіс выбухнуў тады пасля жахлівай грамадзянскай вайны. Сітуацыю “ратавалі” шматлікія камісіі, трапны водгук на працу якіх пакінуў у вершы “Прозаседавшиеся” (1922) Уладзімір Маякоўскі:

Чуть ночь превратится в рассвет,
вижу каждый день я:
Кто в глав,
кто в ком,
кто в полит,
кто в просвет,
расходится народ в учрежденья.
Обдают дождем дела бумажные,
чуть войдешь в здание:
отобрав с полсотни -
самые важные! -
служащие расходятся на заседания.
Заявишься:
“Не могут ли аудиенцию дать?
Хожу со времени она”. -
“Товарищ Иван Ваныч ушли заседать -
объединение Тео и Гукона”.

Исколесишь сто лестниц.
Свет не мил.
Опять:
“Через час велели прийти вам.
Заседают:
покупка склянки чернил
Губкооперативом”.

Через час:
ни секретаря,
ни секретарши нет -
голо!
Все до 22-х лет
на заседании комсомола.

Снова взбираюсь, глядя на ночь,
на верхний этаж семиэтажного дома.
“Пришел товарищ Иван Ваныч?” -
“На заседании
А-бе-ве-ге-де-е-же-зе-кома”.

Взъяренный,
на заседание
врываюсь лавиной,
дикие проклятья дорогой изрыгая.
И вижу:
сидят людей половины.
О дьявольщина!
Где же половина другая?
“Зарезали!
Убили!”
Мечусь, оря.
От страшной картины свихнулся разум.
И слышу
спокойнейший голосок секретаря:
“Оне на двух заседаниях сразу.
В день
заседаний на двадцать
надо поспеть нам.
Поневоле приходится раздвоиться.
До пояса адесь,
а остальное
там”.

С волнения не уснешь.
Утро раннее.
Мечтой встречаю рассвет ранний:
“О, хотя бы
еще
одно заседание
относительно искоренения всех заседаний!”

У 1920-я саветы адказалі на эканамічны крызіс грунтоўнай эканамічнай лібералізацыяй, якая ўвайшла ў гісторыю як НЭП. Крок за крокам, лібералізуюць эканоміку і беларускія ўлады.

Але нам, постсавецкім людзям, не варта забывацца на тое, што адбылося пасля НЭПу...

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі