Кампанія Ілана Маска шукае добраахвотнікаў на ўжыўленне чыпаў у мозг

Эксперымент разлічаны на шэсць гадоў

Эксперымент разлічаны на шэсць гадоў / Picture Alliance

Кампанія Ілана Маска Neuralink абвясціла пра набор добраахвотнікаў для эксперыментаў з нейракампутарным інтэрфейсам (BCI), паведамляе ВВС. Паўдзельнічаць у эксперыменце запрашаюць людзей, якія пакутуюць на параліч. Ім ужывяць у мозг чып, які будзе перадаваць на кампутар нервовыя імпульсы, а кампутар будзе іх расшыфроўваць. Такім чынам чалавек, да прыкладу, зможа набіраць тэкст — сілай думкі.

У кампаніі кажуць, што эксперымент разлічаны на 6 гадоў. На першым этапе імпланты ўжывяць ва ўчастак мозгу, які адказвае за "рухальныя намеры". Ён будзе запісваць і перадаваць сігналы, якія пасылае мозг, у спецыяльную праграму. Гэтая праграма здольная расшыфроўваць, якія рухі мае намер зрабіць чалавек.

Паўдзельнічаць у эксперыменце могуць людзі, якія пакутуюць на параліч усіх чатырох канцавінаў, і ў выпадку, калі гэты параліч быў выкліканы траўмай або бакавым аміятрафічным склерозам (БАС).

Колькі менавіта чалавек будзе задзейнічана ў эксперыменце, не паведамляецца. Раней Neuralink дамагалася дазволу на ўжыўленне імплантатаў 10 добраахвотнікам. Але атрымаць дазвол ад уладаў на правядзенне клінічных выпрабаванняў на людзях кампаніі ўдалося не з першай спробы. Таму колькі эксперыментаў у выніку ёй дазволілі правесці, у кампаніі не ўдакладнілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі