Кампанію Аляксандра Кныровіча прызналі банкрутам, яе ліквідуюць

Кампанію Аляксандра Кныровіча прызналі банкрутам, яе ліквідуюць

Кампанію “Сармат-Тэрма-Інжынірынг” Аляксандра Кныровіча (ён асноўны ўладальнік) прызналі банкрутам, яе ліквідуюць да лістапада наступнага года. У судзе стала вядома, што запазычанасць кампаніі складае больш за 11,2 млн рублёў. Будзе прададзеная маёмасць, але якая менавіта, пакуль невядома, інфармуе сайт officelife.media.

У пачатку ліпеня Кныровіч быў асуджаны за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць кіруючыя пасады цягам 5 гадоў. Бізнесмен быў затрыманы 25 студзеня 2017 года і да суда знаходзіўся за кратамі. У яго адсутнасць кампаніяй кіраваў яго бацька.

Аляксандр Кныровіч быў заўважнай фігурай у беларускім бізнесе, рэгулярна выступаў у СМІ з крытыкай эканамічнай сітуацыі ў нашай краіне, пісаў аналітычныя артыкулы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі