Канадскі хакеіст Франсіс Парэ гатовы выступаць за зборную Беларусі

Канадскі хакеіст Франсіс Парэ гатовы выступаць за зборную Беларусі

Канадскі форвард мінскага хакейнага "Дынама" Франсіс Парэ хоча атрымаць беларускі пашпарт і згуляць за зборную Беларусі на чэмпіянаце свету. Ён зрабіў гэтую заяву на адкрытай трэніроўцы каманды.

Хакеісту 32 гады, у "Дынама" ён з ліпеня 2019-га. Парэ прызнаецца, што яму падабаецца Мінск і Беларусь, ён ужо прывёз у нашу краіну сваю сям'ю.

Раней галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Міхаіл Захараў гаварыў пра неабходнасць натуралізацыі хакеістаў з замежжа, каб умацаваць нашу каманду ў цяжкія часы, якія яна перажывае ў апошнія гады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі