Канцэрт Змітра Вайцюшкевіча пад пагрозай зрыву

Канцэрт Змітра Вайцюшкевіча і WZ-orkiestra пад пагрозай зрыву — імпрэза, прызначаная на 6 лютага, можа не адбыцца. Пра гэта паведамілі сайту Tuzin.fm арганізатары канцэрту. На правядзенне імпрэзы было атрыманае гастрольнае пасведчанне №50 ад 14.01.2015 ад галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкаму. З клубам “Піраты” — ТАА “Арт Арміс” — была заключаная дамова аказання паслугаў.

29 студзеня, калі большая частка квіткоў ужо была прададзеная, клуб “Піраты” ў вуснай форме паведаміў, што не можа правесці канцэрт у сувязі з тым, што ў клубе была адключаная электрычнасць за пазычанасць па аплаце, а лічыльнікі апячатаныя. Са слоў дырэктара клуба Анатоля Данільчанкі, ён быў вымушаны прыпыніць працу “Піратаў” на нявызначаны тэрмін, распусціць персанал і адмяніць усе найбліжэйшыя запланаваныя мерапрыемствы.

Але ж пры гэтым клуб не паведаміў арганізатарам канцэрту пра свае праблемы ў пісьмовай форме. Да таго ж стала вядома, што іншыя запланаваныя мерапрыемствы ўсё ж адбудуцца — 7 лютага там мае адбыцца рэгі-фэстываль, а 15 лютага — канцэрт гурта “Кукрыніксы”.

У сувязі з гэтым арганізатары асцерагаюцца, што канцэрт Змітра Вайцюшкевіча не адбудзецца, але пры гэтым спрабуюць уладзіць праблемы з клубам “Піраты”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі