Канцэрты “Ляпісаў” з лядовых палацаў пераносяцца ў дамы культуры
Адмена канцэрта гурта “Ляпис Трубецкой" у “Бабруйск-Арэне” не пацвердзілася. Паводле словаў супрацоўніцы палаца, канцэрт хутчэй за ўсё перанесены ў мясцовы дом культуры.
Бабруйск-Арэна: “У нас канцэрта “ляпісаў” не будзе. Будзе ў ДК. Нешта народу мала набыло квіткі”.
Прадзюсар каманды антыглабалістаў Яўген Калмыкоў паведаміў Еўрарадыё, што ўсе запланаваныя канцэрты падчас “Маніфест-туру” павінны адбыцца. Перанос канцэртаў з буйных пляцовак на меншыя Калмыкоў тлумачыць агульнай эканамічнай сітуацыяй у краіне:
Яўген Калмыкоў: “Адгадайце з аднаго разу! Квіткі нібыта і набываюць. Напрыклад, папярэдні продаж у Гомелі склаў 1000 квіткоў, а ў Бабруйску — 60, таму што 3 месяцы людзям не выдавалі заробак… Гэта ўсё зразумела… Такая агульная эканамічная сітуацыя".
Адзначу, што найбліжэйшы канцэрт “Ляпісаў” адбудзецца ў гродзенскай філармоніі 5-га траўня.